Перайсці да зместу

Саміт (анатомія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саміт
Лацінская назва somitus

Самі́т (першасны сегмент, спінны сегмент; ад стар.-грэч.: σῶμα — «цела») — парнае метамернае ўтварэнне ў зародкаў, некаторых беспазваночных (кольчатыя чэрві, насякомыя) і ўсіх хордавых жывёл (у тым ліку чалавека).

Саміты хордавых

[правіць | правіць зыходнік]

Падчас зародкавага развіцця на саміты падзяляецца сярэдні зародкавы лісток — мезадэрма. Саміты размешчаны па падоўжнай восі цела і прылягаюць з бакоў да нервовай трубцы і хордзе. У беспазваночных жывёл сегментуецца ўся мезадэрма, у хордавых — толькі яе спінны (дарсальны) аддзел, астатняя мезадэрма ўтварае бакавыя пласцінкі — спланхнатамы.

Сегментацыя пачынаецца з пярэдняга аддзела цела і паступова распаўсюджваецца да задняга аддзела. Падчас развіцця кожны саміт дыферэнцыюецца на міятом, склератом і дэрматом, з якіх утвараюцца адпаведна: папярочнапаласатая шкілетная мускулатура, косці і храсткі шкілета (у рыб таксама плаўнікі) і злучальнатканкавая частка скуры з яе вытворнымі.